Пастаянныя прадстаўнікі КНР, Нарвегіі і Туніса ў ААН абмеркавалі бягучую сітуацыю ў палесціна-ізраільскім канфлікце
Пастаянныя прадстаўнікі КНР, Нарвегіі і Туніса ў ААН сустрэліся з журналістамі і выступілі з сумеснай заявай аб бягучай сітуацыі ў палесціна-ізраільскім канфлікце. Прадстаўнікі трох краін выказалі сур'ёзную занепакоенасць сітуацыяй у сектары Газа і ростам колькасці ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, заклікаўшы да неадкладнага спынення варожых дзеянняў, поўнага захаванню міжнароднага права, уключаючы міжнароднае гуманітарнае права, і абароне мірнага насельніцтва, асабліва дзяцей. Прадстаўнікі трох краін заклікалі да неадкладнага спынення ўсіх актаў гвалту, правакацыяў, падбухторвання, а таксама планаў высялення насельніцтва. Бакі выказалі занепакоенасць з нагоды напружанасці і гвалту ва Усходнім Ерусаліме і настойліва заклікалі праяўляць максімальную стрыманасць і паважаць гістарычны статус святых месцаў. Прадстаўнікі трох краін заклікалі абодва бакі накіроўваць сумесныя намаганні, каб як мага хутчэй аслабіць напружанасць і пакласці канец гвалту, зноў заявіўшы пра сваю падтрымку рэалізацыі прынцыпу "дзве дзяржавы для двух народаў" шляхам перамоў.
Пастаянны прадстаўнік КНР у ААН Чжан Цзюнь адзначыў, што міністр замежных спраў КНР Ван І на пасяджэнні Савета бяспекі ўсебакова выклаў погляды Кітая на цяперашнюю сітуацыю ў палесціна-ізраільскім канфлікце. Паводле яго слоў, галоўнай задачай міжнароднай супольнасці з'яўляецца садзейнічанне спыненню агню, справядліваму ўрэгуляванню палесцінскага пытання. СБ нясе важную адказнасць за гэта і павінен дзейнічаць, каб бакі як мага хутчэй аслабілі напружанасць, спынілі варожыя дзеянні, вярнулі мірны працэс на правільны шлях і ажыццявілі адпаведныя рэзалюцыі Савета бяспекі датычна прынцыпу "дзве дзяржавы для двух народаў". Чжан Цзюнь паказаў, што без палітычнага вырашэння палесцінскага пытання Палесціне, Ізраілю і краінам Блізкага Усходу будзе цяжка дасягнуць сапраўднага міру.