У Пекінскім універсітэце адкрыліся літаратурныя курсы
У Пекінскім універсітэце адкрыліся літаратурныя курсы для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне літаратурнай творчасці. Напрамак узначаліў лаўрэат міжнароднай прэміі Х. К. Андэрсана Цаа Вэньсюань, а лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Мо Янь і прафесар Пекінскага ўніверсітэта Се Мянь былі запрошаныя ў якасці яго кансультантаў.
Як стала вядома, для літаратурных курсаў будзе адабраны выкладчыцкі склад з ліку вядомых пісьменнікаў. У праграму курсаў будзе ўключана серыя навучальных дысцыплін, у тым ліку напісанне рэцэнзій і стварэнне ўласных літаратурных твораў. Акрамя таго, на базе літаратурных курсаў будзе арганізавана серыя лекцый, прысвечаных літаратурнай творчасці або стварэнню твораў.
Літаратурныя курсы ў Пекінскім універсітэце таксама плануюць запрашаць кітайскіх і замежных пісьменнікаў для правядзення кароткатэрміновых лекцый, практычных мерапрыемстваў і семінараў. Акрамя таго, плануецца правядзенне штогадовых літаратурных дыялогаў паміж кітайскімі пісьменнікамі і міжнароднымі перакладчыкамі, а таксама сімпозіумы літаратараў і ўзнагарода літаратурнай прэміяй.
"Я з нецярпеннем чакаю, што літаратурныя курсы створаць сістэму дысцыплін, якія навучаюць літаратуры і творчасці і адкрыюць новы шлях для развіцця кітайскай літаратуры", -- заявіў намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Кітая Лі Цзін.