Сумесны механізм прафілактыкі і кантролю Дзяржсавета КНР накіраваў працоўную ў Аньхой для супрацьдзеяння эпідэміі
16 траўня працоўная група на чале з намеснікам кіраўніка Упраўлення па прафілактыцы і кантролі захворванняў Сунь Янам адправілася ў правінцыю Аньхой для кіраўніцтва працай гарадоў Люань і Хэфэй па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19. Пра гэта сёння паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах аховы здароўя КНР.
Працоўная група наведала мясцовыя бальніцы, дзе прымаюць і лечаць пацыентаў з COVID-19, цэнтр па прафілактыцы і кантролі захворванняў, мікрараёны, якія знаходзяцца на каранціне.
Сунь Ян адзначыў, што падчас выканання адпаведных задач неабходна хутка рэагаваць. Ён падкрэсліў, што трэба строга прытрымлівацца мерапрыемстваў па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19 і імкнуцца ў самы кароткі час вырашыць праблемы, выкліканыя эпідэміяй.