У Тыбеце ў асноўным завершана будаўніцтва аўтадарогі, якая праходзіць праз самы глыбокі ў свеце каньён
Будаўніцтва аўтамагістралі, якая праходзіць праз Вялікі каньён Ярлунг Цангпо, вядомы як самы глыбокі каньён у свеце з максімальнай глыбінёй 6009 метраў, у асноўным завершана ў Тыбецкім аўтаномным раёне.
У нядзелю раніцай прарыты тунэль даўжынёй 2114 метры, што азнаменавала завяршэнне асноўнага этапу будаўніцтва дарогі працягласцю 67,22 км, якая злучае паселішча Пай у прыгарадзе Н’інгчы і павет Медог.
Дарога пабудаваная ўздоўж былога пешаходнага маршруту паміж пасёлкам Пай і воласцю Байбунг павета Медог, дзе перапад вышынь паміж самым высокім і самым нізкім участкамі дарогі дасягае 2892 метры. Гэта другая аўтадарога ў Медогу. Першая злучае паветы Медог і Бамі.
Рэалізацыя праекта пачалася ў 2014 годзе з меркаванымі інвестыцыямі ў памеры больш за 2 млрд юаняў.