Лі Кэцян правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Італіі М. Драгі
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 17 мая правёў тэлефонную размову са сваім італьянскім калегам Марыё Драгі, падчас якой бакі пацвердзілі намер садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін і супрацоўніцтву паміж Кітаем і Еўрапейскім саюзам для супрацьдзеяння глабальным выклікам.
Лі Кэцян падкрэсліў важнае значaение стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі, адзначыўшы, што кітайска-італьянскія адносіны паходзяць каранямі ў шматвяковую гісторыю абменаў і трывала звязаны агульнымі інтарэсамі.
З мінулага года абодва бакі аб'ядналі намаганні для ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 і дасягнулі станоўчага прагрэсу ў ключавых праектах супрацоўніцтва, заявіў ён.
Па словах Лі Кэцяна, Кітай гатовы працаваць з Італіяй для прасоўвання супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль, інвестыцыі, энергетыка і змяненне клімату.
Кіраўнік кітайскага ўрада заклікаў абодва бакі забяспечыць паспяховае правядзенне Года культуры і турызму Кітая і Італіі ў наступным годзе, пашыраць культурныя і гуманітарныя абмены, а таксама ўмацоўваць узаемадзеянне ў рамках "Групы 20" /G20/.
Лі Кэцян выказаў упэўненасць, што паглыбленне адносін і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Італіяй паспрыяе павышэнню дабрабыту народаў абедзвюх краін.
Кітайскі бок высока цэніць свае адносіны з ЕС, працягнуў ён, дадаўшы, што адзіны і квітнеючы Еўрапейскі саюз — важная сіла для захавання міру і ва ўсім свеце, абароны мультылатэралізму і садзейнічання гандлю.
Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што абодва бакі будуць развіваць адносіны ў правільным кірунку і прытрымлівацца адкрытага мыслення, каб прасоўваць прагматычнае супрацоўніцтва, і ўрэгуляваць рознагалоссі на аснове ўзаемнай павагі з дапамогай дыялогу і кансультацый.
Кітайскі прэм'ер падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС паспрыяе аднаўленню сусветнай эканомікі, і абодва бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні, каб двухбаковае інвестыцыйнае пагадненне як мага хутчэй уступіла ў сілу.
М. Драгі, у сваю чаргу, заявіў, што Італія надае вялікае значэнне ўсеабдымнаму стратэгічнаму партнёрству з Кітаем і гатовая працаваць з кітайскім бокам для садзейнічання сумесным праектам, паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, авіяцыі, эканомікі, гандлю і інвестыцый.
Паводле яго слоў, італьянскі бок гатовы скарыстацца шансам правядзення Года культуры і турызму Італіі і Кітая для прасоўвання гуманітарных і культурных абменаў.
М. Драгі высока ацаніў падтрымку Кітаем дзейнасці Італіі падчас яе старшынства ў G20. Італьянскі бок гатовы ўмацоўваць узаемадзеянне і каардынацыю з Кітаем па шматбаковых пытаннях, садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву ў барацьбе з COVID-19, паскараць працэс аднаўлення сусветнай эканомікі і сумесна рэагаваць на змяненне клімату і іншыя выклікі, адзначыў ён.