Адкрыццё выставы марак у Забароненым горадзе
У музеі Гугун /былы імператарскі палац, Забаронены горад/ адкрылася выстава марак з выявамі старажытнай архітэктуры і культурных рэліквій палаца.
На выставе прадстаўлена 1732 маркі ў 56 наборах, а таксама 25 культурных рэліквій музея, у тым ліку карціны, творы каліграфіі, вырабы з нефрыту, эмалі, бронзы і фарфору.
Размешчаны ў самым цэнтры Пекіна музей Гугун быў заснаваны ў 1925 годзе. Ён з'яўляўся рэзідэнцыяй імператараў дынастый Мін /1368-1644 гг./ і Цін /1644-1911 гг./.