Новая ўдасканаленая мадэль аўтобуса для вакцынацыі хутка з'явіцца на вуліцах Пекіна
Новы ўдасканалены выгляд перасоўнага медыцынскага пункта для правядзення вакцынацыі супраць COVID-19 з'явіцца ў траўні на вуліцах Пекіна. Дзякуючы палепшаным параметрам і аснашчэнню, ён будзе спрыяць шырокамаштабнамувакцынаванню насельніцтва горада.
Перасоўны медыцынскі пункт забяспечаны новымі прыстасаваннямі, прызначанымі для дапамогі пажылым людзям і інвалідам. У адрозненне ад папярэдніх версій мабільных пунктаў для вакцынацыі, гэта мадэль забяспечаная койкай для рэанімацыі, а таксама сродкамі для аказання першай дапамогі: балонамі з кіслародам і дэфібрылятарам.
Новы аўтобус мае стандартную зарадку 220 вольт і можа таксама прыводзіцца ў дзеянне бартавымі акумулятарамі, што спрыяе больш эфектыўнаму перамяшчэнню па розных пунктах.
Палепшаны транспартны сродак забяспечыць выкарыстанне 80 доз вакцыны за гадзіну. Паслугі па вакцынацыі будуць праводзіцца ў мікрараёнах і парках Пекіна.