Першы кітайскі марсаход пачне даследаванне Чырвонай планеты праз тыдзень
15 мая кітайскі зонд па даследаванні Марса «Цяньвэнь-1» з марсаходам «Чжужун» на борце зрабіў пасадку на паверхню Чырвонай планеты. Такім чынам, Кітай стаў трэцяй краінай пасля ЗША і Расіі, якая адправіла на Марс уласны марсаход.
Кіраўнік аддзела па вывучэнні глыбокага космасу Цэнтра месячных даследаванняў і касмічных праграм Кітайскага дзяржаўнага касмічнага агенцтва Гэн Янь праінфармаваў, што марсаход павінен здзейсніць аўтаматычную праверку ўсіх сістэм і ідэнтыфікаваць навакольнае асяроддзе. Прыблізна праз тыдзень запрацуе ніжняя пасадачная платформа марсахода, якая дапаможа пераадолець некалькі соцень мільёнаў кіламетраў па паверхні Марса і перадаць на Зямлю відэавыявы.
Маса апарата «Чжужун» — 240 кілаграмаў, шарнірная панэль сонечных элементаў па форме нагадвае матылька, таму марсаход называюць «марсіянскім матыльком», распавёў Чжан Жунцяа,галоўны канструктар кітайскай праграмы па даследаванні Марса.Паводле яго слоў, пасадачны модуль павінен паслядоўна запусціць апарэльную прыладу і антэну, а марсаход — неадкладна паведаміць Зямлі аб удалым выкананні манеўраў, пасля чаго «Чжужун» самастойна пакіне пасадачны модуль, высадзіцца на паверхню Марса і пачне свой шлях.