Кітай завяршыў ратыфікацыю пагаднення аб здабычы ў адкрытым моры ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна

2021-05-20 15:25:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спікер МЗС КНР Чжаа Ліцзянь паведаміў, што Кітай завяршыў працу па ратыфікацыі Пагаднення аб прадухiленнi нерэгуляванага промыслу ў адкрытым моры ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна і спадзяецца разам з астатнімі краінамі ўзмацніць кантроль за прамысловымі рэсурсамі ў міжнародных водах Паўночнага Ледавітага акіяна і ахоўваць марскую экасістэму Арктыкі.

Паводле яго слоў, Кітай завяршыў унутраныя працэдуры па ратыфікацыі Пагаднення. Яно з'яўляецца істотным крокам на шляху нарматыўнага рэгулявання ў Арктыцы, мае важнае значэнне для аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця Арктыкі, падкрэсліў прадстаўнік МЗС КНР. Ён нагадаў, што Кітай у якасці адной з 10 краін-удзельніц пагаднення прымаў актыўны ўдзел у перамоўным працэсе на ўсіх яго этапах і ўнёс свой уклад у выніковае падпісанне дакумента.

Кітай спадзяецца падтрымліваць каардынацыю з астатнімі падпісантамі па пытаннях наступнага нарматыўнага рэгулявання навукова-даследчых і маніторынгавых праграм і экспедыцый, разам узмацняць кантроль за прамысловымі рэсурсамі міжнародных вод Паўночнага Ледавітага акіяна і ахоўваць марскую экасістэму Арктыкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ