Яшчэ адзін кітайскі горад запусціў маршрут грузавых чыгуначных перавозак Кітай-Еўропа

2021-05-20 17:17:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прамы маршрут грузавых чыгуначных перавозак Кітай-Еўропа адкрыты паміж горадам Лючжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна і Масквой. Першы цягнік па гэтым маршруце з 57 пагрузчыкамі і чатырма грэйдарам адправіўся з Лючжоу ў Маскву сёння. Плануецца, што цягнік прыбудзе ў Маскву праз 20 дзён. Такім чынам, час для транспарціроўкі тавараў скароціцца больш чым на два тыдні.

Гэты маршрут стаў першым грузавым чыгуначным маршрутам Кітай-Еўропа, што звязаўГуансі-Чжуанскі аўтаномны раён з Еўропай. Паводле інфармацыі Кітайскіх чыгунак, цягнікі па гэтым маршруце будуць адпраўляцца 1-2 разы на месяц.

Як паказваюць даныя, апублікаваныя Дзяржкамітэтам па справах развіцця і рэформаў КНР, агульная колькасць грузавых чыгуначных перавозак Кітай-Еўропа дасягнула 38 тысяч. Аб'ём перавезеных таварных кантэйнераў склаў 3,4 млн TEU.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ