Палітычныя партыі Мексікі і Кітая могуць падрыхтаваць моладзь да будучых выклікаў-- С. Карвахаль

2021-05-20 17:19:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Палітычныя партыі Кітая і Мексікі могуць дапамагчы лепш падрыхтаваць моладзь да барацьбы з глабальнымі выклікамі, уключаючы пандэмію COVID-19. Пра гэта на днях у эксклюзіўным інтэрв'ю “Сіньхуа” заявіла кіраўнік аддзела па міжнародных справах Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі /ІРП/ Мексікі Сафія Карвахаль. "Менавіта так мы павінны перадаць эстафету наступнаму пакаленню, каб маладыя людзі былі больш падрыхтаванымі і мелі больш шырокаебачанне", -- адзначыла палітык.

Абмен моладдзю і падрыхтоўка кадраў -- гэта самае рэальнае, што могуць зрабіць партыі разам з правядзеннем форумаў, перамоваў і сустрэч, заявіла яна. Па словах С. Карвахаль, Камуністычная партыя Кітая --добры прыклад для моладзі. ІРП Мексікітаксама павінна абнаўляцца, развівацца і мяняцца, "каб быць бліжэй да патрэбаў і жаданняў народа, мець аўтарытэт і легітымнасць, неабходныя для свайго існавання", сказала яна.

На думку мексіканскага палітыка, існуе шмат патэнцыйных напрамкаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у прыватнасці, у пытаннях аховы здароўя, навакольнага асяроддзя і аднаўляльных крыніц энергіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ