Колькасць пекінскага насельніцтва дасягнула 21,89 млн чалавек

2021-05-20 17:20:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Колькасць насельніцтва, што пастаянна пражывае ў кітайскай сталіцы, склала 21,89 млн чалавек, што на 2,28 млн больш, чым у 2010 годзе, паведамілі ў Пекінскім статыстычным упраўленні.

Статыстычныя даныя паказваюць на сярэднегадавы тэмп росту колькасці насельніцтва Пекіна ў 1,1% з 2010 года па 2020 год, што апынулася ніжэй за паказчыкі сярэднегадавога росту ў 3,8% у папярэднім дзесяцігоддзі, сказаў кіраўнік ўпраўлення Мэн Цзінвэй.

51,1% пекінскага насельніцтва -- мужчыны. Суадносіны мужчын і жанчын склала 104,7 на 100, і такая дыспрапорцыя паменшылася ў параўнанні з паказчыкам 2010 года /106,8: 100/.

Што тычыцца ўзроставага складу, колькасць людзей ва ўзросце ад 60 гадоў склала каля 4,3 млн чалавек /19,6%/. Сярод пажылога насельніцтва налічваецца больш за 2,91 мільёна чалавек ва ўзросце ад 65 гадоў /13,3% агульнай колькасці сталага насельніцтва кітайскай сталіцы/, што паказвае на пагаршэнне тэндэнцыі старэння насельніцтва Пекіна, сказаў Мэн Цзінвэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ