Пачалося будаўніцтва трэцяга і чацвёртага энергаблокаў АЭС у Паўночна-Усходнім Кітаі

2021-05-21 16:06:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пачалося будаўніцтва трэцяга і чацвёртага энергаблокаў АЭС "Сюйдапу", якая з'яўляецца другой па колькасці АЭС у Паўночна-Усходнім Кітаі. Такім чынам, у Кітаі ў працэсе будаўніцтва і эксплуатацыі знаходзіцца 20 і 49 атамных энергаблокаў адпаведна.

Праект АЭС "Сюйдапу" налічвае амаль 40-гадовую гісторыю распрацоўкі і выбару месца будаўніцтва. Месца размяшчэння АЭС "Сюйдапу" -- унікальнае ў параўнанні з іншымі АЭС, размешчанымі ў прыбярэжных раёнах Кітая. Некалькі пакаленняў лідараў КНР надавалі ўвагу і аказвалі падтрымку ў ходзе яе будаўніцтва і эксплуатацыі. У ліпені 2006 года Кітайская нацыянальная ядзерная карпарацыя /CNNC/ і народны ўрад правінцыі Ляанін падпісалі рамачнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС, што азнаменавала афіцыйны пачатак рэалізацыі праекта.

Як паведамілі ў Ляанінскім філіяле CNNC, у рамках рэалізацыі праекта АЭС "Сюйдапу" плануецца паэтапнае будаўніцтва шасці энергаблокаў магутнасцю 1 млн кВт кожны. Акрамя таго, трэці і чацвёрты энергаблокі будуць абсталяваныя рэактарамі ВВЭР-1200. Згодна з графікам, тэрмін будаўніцтва кожнага энергаблока складзе 65 месяцаў.

“Будаўніцтва трэцяга і чацвёртага энергаблокаў АЭС "Сюйдапу" -- гэта праект ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Расіі і Кітая, які будзе спрыяць эканамічнаму развіццю дзвюх краін”, -- сказаў расійскі спецыяліст Аляксандр Гаўрылін. Паводле яго слоў, кітайскія заказы дазволяць расійскім заводам павысіць паказчыкі і будуць садзейнічаць развіццю расійскай прамысловасці.

Пасля здачы ў эксплуатацыю ўсіх шасці энергаблокаў, АЭС "Сюйдапу" будзе штогод выпрацоўваць 54 млрд кВт/г экалагічна чыстай электраэнергіі, што дазволіць сэканоміць 19,2 млн тон вугалю. Дзякуючы гэтаму колькасць штогадовых выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу скароціцца на 56,7 млн тон, што складае аб'ём вугляроду, які паглынаюць 360 тыс. га лясоў штогод.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ