У пацярпелыя ад землятрусаў раёны правінцый Юньнань і Цінхай накіраваны рабочыя групы

2021-05-24 14:19:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзве рабочыя групы былі накіраваныя ў пацярпелыя ад землятрусаў раёны кітайскіх правінцый Юньнань і Цінхай, паведамілі 22 траўня ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР.

У ведамстве абвясцілі аб увядзенні рэжыму экстранага рэагавання на стыхійныя бедствы другой ступені неўзабаве пасля землятрусу магнітудай 7,4, які адбыўся ў павеце Мадо ў Галог-Тыбецкай аўтаномнай акрузе, размешчанай у прав. Цінхай на паўночным захадзе краіны 22 мая ў 02:04 ночы па пекінскім часе.

Міністэрства і Дзяржаўнае сейсмалагічнае ўпраўленне КНР накіравалі ў Цінхай рабочую групу для ацэнкі сітуацыі, кіраўніцтва выратавальнымі работамі і ліквідацыі наступстваў НС, гаворыцца ў паведамленні.

Па звестках ведамства, эпіцэнтр падземных штуршкоў, які залягаў на глыбіні 17 км, знаходзіўся на мала населенай тэрыторыі на вышыні каля 4230 метраў над узроўнем мора.

Землятрус адбыўся ў пашавых раёнах, дзе ў асноўным стаяць цагляна-драўляныя жылыя канструкцыі, што, магчыма, і прывяло да пашкоджання іх невялікай колькасці, заявілі ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі. Маштабы катастрофы ў дадзены момант высвятляюцца.

Па стане на 6:00 раніцы суботы па меншай меры 3 чалавекі загінулі і 27 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў выніку серыі землятрусаў, якія ўзрушылі Янбі-Ійскі аўтаномны павет у Далі-Байскай аўтаномнай акрузе (прав. Юньнань) вечарам 21 мая, паведамілі мясцовыя ўлады.

У гэты раён таксама была накіравана рабочая група.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ