Новыя меры Кітая - магутны рухавік для міжнароднага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва
21 траўня старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у Глабальным саміце па пытаннях аховы здароўя ў фармаце відэасувязі. Лідар Кітая выступіў з прамовай на тэму «Агульнымі намаганнямі фарміраваць супольнасць адзінай аховы здароўя чалавецтва», заклікаўшы членаў Вялікай дваццаткі ўзяць на сябе адказнасць у барацьбе з пандэміяй у глабальным маштабе. Гэта выразна вызначыла накірунак проціэпідэмічнай працы.
З пачатку ўспышкі COVID-19, Кітай рэгулярна выступае з ініцыятывамі і аказвае матэрыяльную дапамогу ў міжнароднай барацьбе з эпідэміяй. Адстойванне Кітаем прынцыпу мультылатэралізму эфектыўна супрацьстаіць ўсім відам хаосу ў глабальным супрацьэпідэмічным працэсе.
Адносна міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй Сі Цзіньпін высунуў 5 прапаноў.
Па-першае, прытрымлівацца прынцыпу «народ вышэй за ўсё, жыццё вышэй за ўсё».
Па-другое, прадпрымаць навукова абгрунтаваныя і комплексныя меры рэагавання.
Па-трэцяе, умацоўваць дух салідарнасці і супрацоўніцтва для сумеснага пераадолення бягучых выклікаў.
Па-чацвёртае, у справядлівым і рацыянальным ключы пазбаўляцца «імуннай ямы».
Па-пятае, прымаць меры па ліквідацыі прычын і наступстваў у мэтах удасканалення сістэмы кіравання.
Усе гэтыя прапановы, эфектыўнасць якіх ужо даказаная самім Кітаем, будуць вельмі карысныя для любой краіны свету. Унясенне іх у Дэкларацыю саміта як нельга лепш дэманструе прызнанне міжнароднай супольнасцю кітайскага досведу.
Выступаючы з прамовай, Cи Цзіньпін заклікаў: «Неабходна прыкладаць максімальныя намаганні для выяўлення новых выпадкаў заражэння і лячэння хворых, паважаць жыццёвыя каштоўнасці і годнасць кожнага чалавека». Ён таксама падкрэсліў: «Неабходна рашуча супрацьстаяць рознага роду спробам палітызацыі, стыгматызацыі і дыскрэдытацыі».
Як сказаў кіраўнік даследчага цэнтра па пытаннях Кітая ў Бразіліі Роні Лінс, старшыня КНР робіць акцэнт на неабходнасці прытрымлівацца прынцыпу «народ вышэй за ўсё, жыццё вышэй за ўсё», што з'яўляецца самым значным аргументам у адказ на т.зв. «вакцынны нацыяналізм».
У падтрымку сусветнай барацьбы з эпідэміяй Кітай не толькі даў важныя рэкамендацыі, але і распачаў рэальныя меры. КНР прадастаўляе дапамогу ў выглядзе вакцын у больш чым 80 краінаў, якія развіваюцца, экспартуе вакцыны ў 43 краіны. Да цяперашняга моманту Кітай паставіў 300 млн доз вакцын у розныя краіны свету, што значна павысіла даступнасць вакцын. У каментарах Bloomberg News гаворыцца, што ўклад Кітай надзвычай важны.
На фоне моцнай нявызначанасці эпідэмічнай сітуацыі ў свеце, на цяперашнім саміце старшыня КНР Сі Цзіньпін высунуў пяць новых мер, якія будуць у далейшым спрыяць глабальнаму супрацоўніцтву ў супрацьстаянні эпідэміі. Напрыклад, у бліжэйшыя тры гады Кітай дадаткова выдзеліць 3 млрд дол. ЗША для пераадолення пандэміі ў краінах, якія развіваюцца, і аднаўлення іх сацыяльна-эканамічнага развіцця, прыкладзе максімум намаганняў для павелічэння паставак, падтрымае айчынных вытворцаў вакцын у перадачы тэхналогій краінам, якія развіваюцца, і сумеснай вытворчасці. Кітай падтрымлівае адмену правоў інтэлектуальнай уласнасці на вакцыны. Акрамя таго, ён заклікаў стварыць міжнародны форум супрацоўніцтва па вакцыне, каб садзейнічаць справядліваму і рацыянальнаму размеркаванню вакцын.
Экспэрт у міжнародных адносінах з Кеніі Кавенс Адельхейр лічыць, што Кітай прадаставіў вакцыны шматлікім афрыканскім краінам, што адлюстроўвае адказнасць вялікай дзяржавы і рашучасць сумесна з афрыканскімі партнёрамі пераадольваць цяжкасці.
Выступаючы з прамовай, Сі Цзіньпін працытаваў знакамітае выслоўе старажытнарымскага філосафа Сенекі - «Мы хвалі аднаго і таго ж мора». Гэтыя словы супадаюць з сутнасцю супольнасці адзінага лёсу. Сёння нашаму свету як ніколі патрэбныя «салідарнасць і супрацоўніцтва». Менавіта гэтая пазіцыя шматкроць падкрэслівалася кітайскім бокам для супрацьстаяння эпідэміі.