НБК: Кітай мае намер захаваць абменны курс юаня ў асноўным стабільным
Абменны курс кітайскага юаня, або жэньміньбі (афіцыйная назва нацыянальнай валюты Кітая), з пачатку гэтага года захоўвае ў асноўным стабільнасць на разумным і збалансаваным узроўні, і чакаецца, што ён будзе працягваць заставацца стабільным. Пра гэта ў нядзелю заявіў Лю Гацян, намеснік дырэктара Народнага банка Кітая / НБК /.
Паводле яго слоў, абменны курс юаня будзе па-ранейшаму залежаць ад рынкавага попыту і прапановы, а таксама змяненняў на міжнародных фінансавых рынках, пры гэтым двухбаковыя ваганні курсу юаня - павышэнне ці паніжэнне - стануць нормай у будучыні.
Як сказаў Лю Гацян, сістэма кіраванага плаваючага абменнага курсу, заснаваная на рынкавым попыце і прапанове і адкарэктаваная з улікам валютнага кошыку, падыходзіць для Кітая ў цяперашні час і на працягу пэўнага перыяду часу ў будучыні.
Ён адзначыў, што НБК засяродзіцца на кіраванні чаканнямі для таго, каб у асноўным захаваць стабільнасць абменнага курсу юаня на разумным і збалансаваным узроўні.