Аб'ём багацця прыватных асобаў у Кітаі расце - даклад

2021-05-24 17:29:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Згодна з дакладам пра дабрабыт прыватных асобаў у Кітаі, апублікаваным сумесна банкам China Merchants Bank і глабальнай кансалтынгавай фірмай Bain & Company, аб'ём багацця кітайскіх грамадзян няўхільна расце, паколькі эканоміка краіны працягвае расці.

Да канца 2020 года агульны аб'ём актываў, што належаць грамадзянам Кітая, якія можна выкарыстоўваць для інвестыцый, дасягнуў 241 трлн юаней / каля 37,48 трлн дол. ЗША / у краіне, а сукупныя сярэднегадавыя тэмпы росту ў перыяд з 2018 па 2020 гг. дасягнулі 13 %, гаворыцца ў дакладзе.

У Кітаі да канца 2020 года колькасць заможных прыватных асоб, якія валодаюць падыходзячымі для інвестыцый актывамі памерам больш за 10 млн юаняў, дасягнула 2,62 мільёна чалавек.

Згодна з дакладам, дзякуючы структурным пераўтварэнням у эканоміцы краіны і развіццю рэальнага сектара эканомікі, структура групы заможных прыватных асобаў у Кітаі становіцца ўсё больш дыверсіфікаванай.

У дакладзе прагназуецца, што да канца 2021 года агульны аб'ём актываў кітайскіх грамадзян, якія можна выкарыстоўваць для інвестыцый, дасягне 268 трлн юаняў, а колькасць заможных прыватных асоб наблізіцца да 3 млн чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ