Пекін пазнаёміў дыпкорпус з зімовымі АГ
Дыпкорпус у Пекіне пазнаёмілі з падрыхтоўкай да зімовых Алімпійскіх гульняў-2022. На мерапрыемстве прысутнічалі 120 дыпламатаў з больш чым 70 краін.
Віцэ-мэр Пекіна, намеснік старшыні Арганізацыйнага камітэта зімовай Алімпіяды Чжан Цзяньдун паведаміў, што будаўніцтва ўсіх пляцовак пекінскай зімовай Алімпіяды ўжо завяршылася. Прайшлі тэставыя спаборніцтвы па фігурным катанні, хакеі, канькабежным спорце, шорт-трэку і кёрлінгу.