Кітайская кампанія Huawei запусціць аперацыйную сістэму HarmonyOS для смартфонаў
2 чэрвеня кітайскі тэхналагічны гігант Huawei афіцыйна прадставіць новую аперацыйную сістэму HarmonyOS для смартфонаў, паведамілі ў кампаніі ў аўторак.
HarmonyOS (Хунмэн) - гэта аперацыйная сістэма, распрацаваная для розных прылад і сцэнарыяў. Упершыню яна была запушчана на прыладах Інтэрнэту рэчаў.
У кампаніі чакаюць, што да канца 2021 года колькасьць прылад, абсталяваных сістэмай HarmonyOS, дасягне 300 млн, у тым ліку больш за 200 млн прылад брэнда Huawei.