Кітай павысіць сваю канкурэнтаздольнасць і ўплыў у сферы аказання турыстычных паслуг
У адпаведнасці з апошняй дырэктывай Міністэрства культуры і турызму, Кітай павысіць сваю канкурэнтаздольнасць і ўплыў у сферы аказання турыстычных паслуг.
У дырэктыве выкладаюцца 29 задач па шасці напрамках, уключаючы стварэнне і развіццё брэндаў турыстычных паслуг, распрацоўку стандартаў у сектары турызму, падрыхтоўку спецыялістаў, а таксама ўзмацненне абароны правоў і інтарэсаў турыстаў.
Кітай працягне працу па вырашэнні асноўных праблем у галіне турызму. Ён імкнецца задаволіць запыты грамадства шляхам павышэння якасці абслугоўвання і ператварэння турызму ў "візітную картку" індустрыі паслуг Кітая да 2025 года.