Кітай мае намер стымуляваць развіццё музеяў

2021-05-25 15:05:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай аб'яднае намаганні для садзейнічання высакаякаснаму развіццю музеяў, каб да 2035 года ў краіне з'явіліся высакакласныя музеі. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 24 мая кіраўніцтве.

Згодна з дакументам, падрыхтаваным дзевяццю ведамствамі, уключаючы Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР, Кітай плануе ператварыць 10-15 музеяў у музеі сусветнага класа з кітайскай спецыфікай.

У кіраўніцтве адзначаецца, што краіна будзе стымуляваць рост сярэдніх і малых музеяў, а таксама ўмацоўваць іх інавацыйны механізм.

Кітай таксама мае намер пашыраць музейныя калекцыі і заахвочваць грамадства ахвяраваць калекцыйныя прадметы.

Па стане на канец 2020 года ў Кітаі налічвалася 5 788 музеяў, зарэгістраваных органамі ўлады, з іх 1224 з'яўляюцца музеямі дзяржаўнага значэння. У перыяд з 2016 па 2020 год у краіне кожныя два дні адкрываўся ў сярэднім адзін новы музей.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ