МЗС: Кітай працягне ўносіць уклад у глабальную прадуктовую бяспеку

2021-05-25 15:06:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай «працягне ўносіць большы ўклад у глабальнае забеспячэнне харчовай бяспекі» нават пасля смерці знакамітага стваральніка гібрыднага рысу Юань Лунпіна. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Дыпламат нагадаў, што Юань Лунпін прысвяціў жыццё барацьбе з голадам і здолеў накарміць амаль пятую частку сусветнага насельніцтва, на менш, чым 9% плошчы ўсіх ворных зямель свету, а таксама распаўсюдзіў тэхніку гібрыднага рысу па ўсім свеце.

«Акадэмік Юань Лунпін належыць не толькі Кітаю, але і свету. Кітай стварыў вялікі цуд у харчовай незалежнасці, і мае намер унесці большы ўклад у глабальнае кіраванне харчовай бяспекай», - рэзюмаваў дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ