Ён накарміў свет: у розных краінах успамінаюць бацьку гібрыднага рысу

2021-05-25 15:10:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

24 мая ў горадзе Чанша прайшла цырымонія развітання з "бацькам гібрыднага рысу" Юань Лунпінам.

«Яго гібрыдныя гатункі рысу дапамаглі пракарміць увесь свет.»

«Ён дапамог забяспечыць харчовую бяспеку мільярдам людзей».

Гібрыдны рыс называецца «пятым найвялікшым вынаходствам Кітая». У 90-х гадах мінулага стагоддзя Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН назвала вырошчванне гібрыднага рысу як прыярытэтную стратэгічную меру для вырашэння праблемы недахопу харчавання ў краінах, якія развіваюцца. Юань Лунпін падрыхтаваў 14 тысяч чалавек для вырошчвання гібрыднага рысу ў больш чым 80 краінах, якія развіваюцца.

У цяперашні час гібрыдны рыс вырошчваецца ў Індыі, В'етнаме, ЗША, Бразіліі і краінах Афрыкі. Такі рыс з кожнага гектара дае на амаль 2 тоны больш іншага мясцовага якаснага гатунку рысу.

На валюце з самымі буйным наміналам Мадагаскара надрукаваная карціна гібрыднага рысу: там дзякуючы яму ад голаду пазбавіліся два мільёны чалавек.

Юань Лунпін сышоў, але яго справа жыва: сёння яго каманда займаецца смелым праектам вырошчвання рысу на бясплодных саланчаках. Выведзена ажно 300 гатункаў рысу, здольнага расці на засоленых глебах. Зрэшты, выкарыстоўвацца будуць далёка не ўсе з іх, а толькі тыя, ураджайнасць якіх перавышае 45 цэнтнераў з гектара.

На сёння выведзена сем гатункаў, якія пры вырошчванні на саланчаку могуць даваць ураджай ад 45 да 100 цэнтнераў з гектара. Імі плануецца засеяць да 20 млн га засоленых глебаў у Кітаі. Дзякуючы гэтаму, краіна зможа дадаткова вырошчваць як мінімум 90 млн тон рысу ў год, за кошт чаго можна накарміць да 250 млн чалавек. Плошча пасеваў у будучыні можа пашырыцца: агульная тэрыторыя саланчакоў у КНР ацэньваецца ў 100 млн га.

Заслугі акадэміка прызнаюць па ўсім свеце. Амерыканскія навукоўцы пішуць: «Гэта чалавек, які па-сапраўднаму ўнёс уклад у справу ўсяго свету, пра яго мы запомнім назаўсёды».

Акадэмік Юань - не адзіны кітайскі навуковец, які паслужыў ўсяму свеце.

Так, Ту Юйюй -лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне - выявіла метад лячэння малярыі з дапамогай артэмізініна. Яна выратавала мільёны жыццяў.

Галоўны пульманолаг КНР Чжун Наньшань, якому таксама амаль 90 гадоў, смела рушыў на перадавую барацьбы з COVID-19, заўсёды аператыўна дзяліўся вопытам Кітая, не шкадуючы сваіх сіл у выратаванні жыццяў.

Яркія гісторыі кітайцаў, якія прынеслі і прыносяць карысць усяму свету, даказваюць і будуць працягваць даказваць, што Кітай заставаўся і застаецца партнёрам для ўсяго свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ