Сі Цзіньпін выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю акадэміка Юань Лунпина
Лаўрэат «Ордэна Рэспублікі», заснавальнік даследаванняў па селекцыі і вывядзенню гібрыднага рысу, акадэмік Інжынернай акадэміі навук Кітая, кіраўнік Дзяржаўнага цэнтра па вывучэнні гібрыднага рысу, былы намеснік старшыні камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / НПКСК / правінцыі Хунань Юань Лунпін 22 траўня 2021 года ў 13:07 памёр у выніку хваробы ў горадзе Чанша правінцыі Хунань ва ўзросце 91 года. 24 мая ў пахавальным бюро «Мін'яншань» горада Чанша прайшла цырымонія развітання з "бацькам гібрыднага рысу".
Старшыня КНР Сі Цзіньпін выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю акадэміка Юань Лунпіна, прынёс спачуванні яго сям'і, а таксама паднёс памятны вянок.
Прынцэса Тайланда Маха Чакры Сірындхорн, генеральны дырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН Цюй Дун'юй, міністр сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства Рэспублікі Мадагаскар Люсьен Фанумезанцу Ранарывелу і іншыя міжнародныя дзеячы выказалі спачуванні ў сувязі cа смерцю Юань Лунпіна.