Распрацаваны праект штучнага інтэлекту для распазнання тэкстаў старадаўніх кітайскіх кніг, якія знаходзяцца за мяжой

2021-05-25 18:58:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях быў распрацаваны праект штучнага інтэлекту, які дапаможа распазнаць тэксты старажытных кітайскіх кніг, якія знаходзяцца за мяжой.

Гэтая тэхналогія штучнага інтэлекту з дакладнасцю 97,5 % дазволіла ідэнтыфікаваць 200 тыс. старонак старадаўніх кітайскіх кніг, якія ахопліваюць 30 тыс. іерогліфаў.

На распрацоўку вышэйзгаданага праекта сышло больш за два гады. Ён быў рэалізаваны сумесна Сычуаньскім універсітэтам, Каліфарнійскім універсітэтам у Берклі і Акадэміяй Damo, якая з'яўляецца навукова-даследчай установай пры кітайскай карпарацыі Alibaba.

"У самым пачатку дакладнасць распазнавання штучным інтэлектам складала каля 40 працэнтаў. У мэтах павышэння гэтага паказчыка падчас работы больш за 30 студэнтаў уручную ідэнтыфікавалі кітайскія іерогліфы, якія не былі распазнаныя або былі няправільна распазнаныя штучным інтэлектам", - сказаў Ван Го, намеснік кіраўніка інстытута гісторыі і культуры пры Сычуаньская універсітэце.

Лічбавыя версіі ідэнтыфікаваных старажытных кітайскіх кніг будуць размешчаны ў інтэрнэце і адкрыты для грамадскасці.

Навукова-тэхнічныя супрацоўнікі будуць прыкладаць далейшыя намаганні, каб распазнаць больш старадаўніх кітайскіх кніг, якія знаходзяцца за мяжой.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ