Кітай вітае падаўжэнне часовай тэхнічнай дамоўленасці паміж МАГАТЭ і Іранам - МЗС

2021-05-26 14:21:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай вітае факт падаўжэння часовай тэхнічнай дамоўленасці паміж Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі / МАГАТЭ / і Іранам аб маніторынгу на ядзерных аб'ектах Ісламскай Рэспублікі, а таксама спадзяецца на яе добрасумленнае выкананне. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Як заявіў напярэдадні генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі, дасягнутае ў лютым часовае пагадненне, якое дазваляе агенцтву ажыццяўляць маніторынгавую дзейнасць на ядзерных аб'ектах Ірана, падоўжанае да 24 чэрвеня.

Кітайскі бок мяркуе, што падаўжэнне дамоўленасці адлюстроўвае палітычную волю Ірана да садзейнічання перамовам аб аднаўленні Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў / СУПД / па іранскай ядзернай праграме, адзначыў Чжаа Ліцзянь. Ён дадаў, што гэтае рашэнне дазваляе выйграць каштоўны час для перамоваў.

Хоць у перамовах быў дасягнуты важны і істотны прагрэс, некаторыя разыходжанні па-ранейшаму існуюць, сказаў кітайскі дыпламат. Кітай таксама спадзяецца, што ўсе зацікаўленыя бакі змогуць без прамаруджання прымаць палітычныя рашэнні і дамагацца хутчэйшага прарыву ў перамовах, адзначыў ён.

Кітай, быўшы важным удзельнікам СУПД, нязменна настойвае на палітычным урэгуляванні іранскай ядзернай праблемы, накіроўвае адпаведныя бакі да добрасумленнага ажыццяўлення кансенсусу, дасягнутага падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц СУПД па іранскай ядзернай праграме ў снежні мінулага года, спрыяе перамовам паміж ЗША і Іранам аб вяртанні да пагаднення, заклікае амерыканскі бок перагледзець свой выхад з СУПД і зняцце ўсіх санкцый супраць Ірана, а таксама заклікае іранскі бок аднавіць выкананне ўсіх абавязацельстваў у рамках ядзернай здзелкі, заявіў Чжаа Ліцзянь.

Ён дадаў, што Кітай выканаў свае абавязацельствы, пераадолеў розныя цяжкасці і дазволіў праекту па рэканструкцыі рэактара на цяжкай вадзе ў іранскім Араку стаць важнай вяхой у рэалізацыі СУПД.

"Кітайскі бок, цвёрда адстойваючы свае законныя правы і інтарэсы, актыўна садзейнічае поўнай адмене ўсіх незаконных аднабаковых санкцый ЗША ў дачыненні да Ірана, Кітая і іншых трэціх бакоў", - сказаў афіцыйны прадстаўнік.

"Кітай прыхільнік падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне, выступае за стварэнне платформы для шматбаковага дыялогу ў рэгіёне Персідскага заліва, каб вырашаць праблемы бяспекі ўсіх бакоў шляхам раўнапраўных кансультацый пры папярэдняй умове захавання СУПД", - адзначыў Чжаа Ліцзянь.

Паводле яго слоў, Кітай спадзяецца, што ўсе бакі змогуць зыходзіць з доўгатэрміновых і агульных інтарэсаў, у поўнай меры праяўляць сваю палітычную мудрасць, гнутка і прагматычна ўрэгуляваць нявырашаныя пытанні, як мага хутчэй выпрацаваць канчатковы план па вяртанні ЗША і Ірана да выканання абавязацельстваў, з тым каб вярнуць СУПД у нармальнае рэчышча.

Кітай працягне прыкладаць нястомныя намаганні для прасоўвання гэтага дыпламатычнага працэсу, цвёрда абараняючы свае законныя правы і інтарэсы, дадаў дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ