У 2020 годзе ў Кітаі колькасць чытачоў сеткавай літаратуры вырасла да 467 млн чалавек
Колькасць чытачоў сеткавай літаратуры ў Кітаі дасягнула 467 мільёна чалавек у 2020 годзе, паведамляецца ў справаздачы, апублікаванай Саюзам кітайскіх пісьменнікаў у сераду.
Паводле даных Сіняй кнігі "Кітайская сеткавая літаратура 2020 года", якая выйшла ў час форуму сеткавай літаратуры ў горадзе Чунцін, да канца мінулага года ў Інтэрнэце было апублікавана каля 28 млн літаратурных твораў, напісаных кітайскімі аўтарамі.
У справаздачы адзначаецца, што сярод новых выданняў мінулага года вядучыя месцы занялі творы, прысвечаныя сучасным тэмам, такім, як барацьба з COVID-19, праблема аховы здароўя і скарачэнне маштабаў беднасці. У мінулым годзе яны склалі больш за 60 працэнтаў з 2 млн упершыню апублікаваных анлайн твораў.
Кітайская сеткавая літаратура ў 2020 годзе таксама карысталася вялікім попытам за мяжой, гаворыцца ў справаздачы. У 2020 годзе больш за 10 000 літаратурных твораў анлайн прыйшло на замежныя рынкі літаратуры і прыцягнула больш за 100 млн замежных чытачоў.