У Кітаі адкрылася міжнародная ЭКСПА індустрыі вялікіх даных
Кітайская міжнародная ЭКСПА індустрыі вялікіх даных-2021 адкрылася ў сераду ў горадзе Гуйян на паўднёвым захадзе краіны. На ёй прадстаўлены перадавыя навукова-тэхналагічныя інавацыі і дасягненні ў адпаведных галінах.
У трохдзённым мерапрыемстве, якое праходзіць у фарматах анлайн і афлайн, бяруць удзел 225 айчынных і замежных прадпрыемстваў. У яго рамках запланавана шэсць дыялогаў на высокім узроўні па такіх тэмах, як бяспека лічбавых даных, інтэлектуальная трансфармацыя з дапамогай сеткі 5G і цыфравізацыі прамысловасці, паведамілі ў аргкамітэце.
Кітайская міжнародная ЭКСПА індустрыі вялікіх даных - першая ў сваім родзе выстава ў Кітаі – пачала праводзіцца з 2015 года. У 2019 годзе дадзенае мерапрыемства прыцягнула больш за 448 прадпрыемстваў з 59 краін і рэгіёнаў свету і скончылася падпісаннем кантрактаў на агульную суму каля 100,8 млрд юаняў / 15,7 млрд долараў/.
У 2020 годзе дадзенае мерапрыемства было адменена з-за пандэміі COVID-19.
Горная правінцыя Гуйчжоу, адміністрацыйным цэнтрам
якой з'яўляецца горад Гуйян, з'яўляецца першай пілотнай зонай па развіцці індустрыі вялікіх даных у Кітаі. У ёй значныя галіновыя гульцы, такія як Apple, Huawei і Tencent, ствараюць цэнтры хмарных вылічэнняў і вялікіх даных, а таксама свае рэгіянальныя штаб-кватэры.