Ван І: крытэрыем для ацэнкі дэмакратыі і правоў чалавека з'яўляецца ступень задаволенасці народа

2021-05-27 15:07:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

25 мая 2021 года сябра Дзяржсавета КНР, кіраўнік МЗС КНР Ван І прыняў удзел у правядзенні Дня Кітая, які прайшоў у анлайн-фармаце ў межах сесіі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, і выступіў з прамовай.

Ван І сказаў, што цяпер ёсць людзі, якія свядома малююць адносіны паміж Кітаем і Захадам як сварку паміж «дэмакратыяй і аўтарытарызмам». Гэты спосаб ацэнкі каштоўнасцяў той ці іншай краіны сам па сабе неаб'ектыўны, нерацыянальны, і ідзе насуперак з прынцыпам дэмакратыі. Кітайскі бок лічыць, што мір, развіццё, роўнасць, справядлівасць, дэмакратыя і свабода - агульныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва і сумеснае імкненне розных краін. КПК з моманту свайго стварэння лічыла сваім абавязкам даць кітайскаму народу дэмакратыю і свабоду. Палажэнні аб абароне правоў чалавека ўжо ўнесены ў Канстытуцыю КНР. Крытэрыем для ацэнкі паспяховасці дэмакратыі і правоў чалавека з'яўляецца тое, наколькі шчасліва жывуць суайчыннікі.

Чыноўнік абапіраўся на наступныя лічбы: за мінулыя 70 гадоў у Кітаі пакончылі з галечай больш за 850 млн чалавек. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця павялічылася ад 35 да 77 гадоў.

Індэкс чалавечага развіцця ААН вырас з 0.410 ў 1978 годзе да 0.758 у 2018 г. Кітай стаў адзінай краінай з моманту з'яўлення дадзенага індэкса ААН, якой удалося перайсці з групы з нізкім узроўнем чалавечага развіцця ў групу з высокім узроўнем.

Ван І падкрэсліў, што справа з правамі чалавека ў СУАР атрымала велізарнае развіццё. Сукупны аб'ём эканомікі Сіньцзяна павялічыўся больш чым у 200 разоў, ВУП на душу насельніцтва вырас амаль у 40 разоў. Ад беднасці пазбавіліся больш чым 3 млн чал. З 2007 па 2018 г. колькасць насельніцтва этнічных уйгураў павялічылася з 9,65 млн да 12,72 млн, прырост склаў 31,8%. Абвінавачванні ў т.зв. генацыдзе не адпавядаюць фактам. Вось чаму многія замежнікі, якія асабіста бывалі ў СУАР, сталі публічна аспрэчваць хлусню пра гэты аўтаномны раён КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ