Каментар: Праз год пасля смерці Флойда ў ЗША нічога не змянілася

2021-05-27 15:10:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

25 мая ў шэрагу гарадоў ЗША праходзяць акцыі з нагоды гадавіны інцыдэнту з афраамерыканцам Джорджам Флойдам. Хоць прысяжныя ў красавіку ўжо прызналі вінаватым у забойстве Флойда былога паліцэйскага Дэрэка Шовіна, але ў ЗША ўсё яшчэ ёсць з'явы паліцэйскага гвалту на глебе расавай дыскрымінацыі, выпадкі расізму не скарачаюцца, яны, у пэўнай меры, падтрымліваюцца законам.

Выданне Times паведамляе, што нягледзячы на каранцін з чэрвеня 2020 года паліцыя ЗША жорстка распраўляецца з тымі ж самымі людзьмі, якія былі аб'ектамі нападаў на працягу апошніх пяці гадоў. Па статыстыцы, за першыя чатыры месяцы гэтага года паліцыя ЗША толькі шэсць дзён не здзяйсняла гвалту.

Больш за тое, паводле «Карты паліцэйскага гвалту» ў 2020 годзе ахвярамі амерыканскай паліцыі сталі 1126 чалавек, 28 працэнтаў з іх - афраамерыканцы. Новыя інцыдэнты, падобныя да забойства Флойда, сталі рэаліямі ЗША. 29 сакавіка ў Чыкага паліцэйскі страляў па 13-гадоваму лацінаамерыканцу Адаму Таледа; 11 красавіка ў штаце Мінесота супрацоўнік паліцыі застрэліў 20-гадовага цемнаскурага.

Разам з тым, у сілу розных прычын паліцэйская рэформа дагэтуль не праводзіцца. Законапраект, які атрымаў імя Джорджа Флойда, аб рэформе паліцыі не будзе падпісаны ў гадавіну яго забойства, больш за тое, ён можа быць заблакаваны падчас бясконцых абмеркаванняў у Сенаце.

Выклікае асцярогі і тое, што ў штатах Кентукі, Аёва, Арызона і іншых прынятыя законы або меры па ўмацаванні паліцэйскіх паўнамоцтваў, таксама ўзмоцнены пакаранні ў дачыненні да мітынгоўцаў, павышаны ўзровень абароны паліцэйскіх. Паводле даных газеты The Hill, рэспубліканцы ініцыявалі больш за 80 законапраектаў у дачыненні да пратэстных мерапрыемстваў у 34 штатах ЗША.

Згодна з «Картай паліцэйскага гвалту», з 2013 па 2020 гады ў дачыненні да 98.3 % паліцэйскіх, якія здзейснілі забойствы пры выкананні, не распачалі крымінальных спраў.

Факты паказваюць, што расавая няроўнасць у ЗША - звычайнае жыццё гэтай краіны. Вашынгтон пакуль не можа вырашыць праблему расавай дыскрымінацыі, але ў гэтым выпадку ЗША не маюць ніякага маральнага права вінаваціць іншых.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ