Агульная магутнасць падлучаных да сеткі марскіх ветраных электрастанцый у Кітаі перавысіла 10 млн кВт
Паводле даных на канец красавіка 2021 г., агульная магутнасць падлучаных да сеткі марскіх ветраных электрастанцый у Кітаі дасягнула 10 млн 420 тыс. КВт. Пра гэта журналістам паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах энергетыкі КНР.
Як заявіў адпаведны адказны прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР, за апошнія гады ў будаўніцтве марскіх ветраных электрастанцый у Кітаі былі дасягнуты прыкметныя вынікі. За перыяд са студзеня па красавік гэтага года агульны аб'ём электраэнергіі, выпрацаванай на марскіх ветраных электрастанцыях Кітая, склаў 9,94 млрд кВт-г.
Паводле даных галіновай статыстыкі, сярэднегадавая колькасць гадзін выкарыстання ўстаноўленай магутнасці марскіх ветраных электрастанцый у Кітаі склала каля 2,5 тысяч гадзін, што амаль на 500 гадзін вышэй, чым сярэднегадавая колькасць выкарыстання ўстаноўленай магутнасці сухапутных ветраных электрастанцый.
Як стала вядома, ў 2021 г. доля выпрацаванай па ўсёй краіне ветранай і фотаэлектрычнай электраэнергіі дасягне каля 11
працэнтаў ад агульнага аб'ёму энергіі, якой карыстаюцца ў Кітаі. Мяркуецца, што яна будзе расці з кожным годам.