Кітай вырашыў увесці санкцыі ў дачыненні да індывідуальнай асобы ЗША з нагоды рэлігійных пытанняў

2021-05-27 15:12:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай вырашыў увесці санкцыі супраць камісара Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе Джоні Мура ў якасці кроку ў адказ на аднабаковыя санкцыі ЗША супраць кітайскага чыноўніка.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь зрабіў такую заяву ў сераду, раскрытыкаваўшы Справаздачу Дзярждэпартамэнта ЗША аб міжнароднай рэлігійнай свабодзе за 2020 і яго аб'яве пра санкцыі супраць кітайскага чыноўніка.

"У так званай справаздачы пануюць ідэалагічныя прадузятасці, ігнаруюцца рэальныя факты, беспадстаўна ачарняецца рэлігійная палітыка Кітая, і яна сур'ёзна ўмешваецца ва ўнутраныя справы Кітая. Кітай рашуча выступае супраць гэтага", - заявіў Чжаа Ліцзянь.

Кітай вырашыў забараніць Джоні Муру і яго сям'і ўезд у мацерыковую частку Кітая, а таксама ў спецыяльныя адміністрацыйныя раёны Сянган і Аамэнь, паколькі ЗША адкрыта падтрымалі сектанцкія арганізацыі і ўвялі аднабаковыя санкцыі супраць кітайскага персаналу, на падставе хлусні і ілжывай інфармацыі, сказаў Чжаа Ліцзянь.

"Кітай заклікае амерыканскі бок выправіць свае памылкі,

адмяніць так званыя санкцыі і спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая на падставе так званых рэлігійных пытанняў", - дадаў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ