Сі Цзіньпін накіраваў прывітальны ліст Сусветнай прававой канферэнцыі па навакольным асяроддзі
26 траўня старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прывітальны ліст Сусветнай прававой канферэнцыі па навакольным асяроддзі, якая стартавала ў той жа дзень у горадзе Куньмін правінцыі Юньнань.
У сваім пасланні Сі Цзіньпін адзначыў, што Зямля - наш агульны дом, усе краіны свету павінны прыкладаць намаганні для будаўніцтва прыгожага агульнага дома, дзе гарманічна існуюць чалавек і прырода. Кітай прытрымліваецца новай канцэпцыі развіцця, якая характарызуецца інавацыямі, гармоніяй, экалагічнасцю, адкрытасцю і прынцыпам сумеснага выкарыстання, узмацняе працу па ахове навакольнага асяроддзя і прымае актыўны ўдзел у глабальным супрацоўніцтве ў галіне фарміравання экалагічнай цывілізацыі. Кітай гатовы супрацоўнічаць з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі для сумеснага прасоўвання глабальнай працы ў сферы экалогіі і навакольнага асяроддзя.