Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Іспаніі
26 траўня старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Іспаніі Педра Санчасам.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Іспанія з'яўляюцца важнымі стратэгічнымі партнёрамі і партнёрамі па супрацоўніцтве, абедзве краіны павінны разумець і падтрымліваць адно аднаго. Кітай гатовы пашыраць двухбаковыя гандлёвыя абмены з Іспаніяй, актыўна прасоўваць супрацоўніцтва ў партовай лагістыцы, стварэнні разумных гарадоў і чыстай энергетыцы, паглыбляць двухбаковыя культурныя абмены.
Прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчас, у сваю чаргу, сказаў, што з мінулага года Іспанія і Кітай выпрабавалі сур'ёзны выклік эпідэміі COVID-19, але адносіны паміж краінамі захавалі спрыяльнае развіццё. У двухбаковым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве былі дасягнуты прыкметныя вынікі, экспарт іспанскай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай значна ўзрос. Педра Санчас адзначыў, што Іспанія гатова падтрымліваць абмены на высокім узроўні з Кітаем, умацоўваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, паглыбляць гуманітарныя і культурныя абмены. Паводле яго слоў, Іспанія вітае інвестыцыі кітайскіх прадпрыемстваў і гатова адыграць актыўную ролю ў садзейнічанні развіццю еўрапейска-кітайскага стратэгічнага партнёрства.