На выканаўчым пасяджэнні Дзяржсавета КНР прынята рашэнне аб далейшай падтрымцы малога бізнэсу
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў чарговае выканаўчае пасяджэнне Дзяржсавета, на якім былі дадзены распараджэнні аб далейшым палягчэнні нагрузкі і падтрымцы развіцця малых і мікрапрадпрыемстваў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў. Акрамя таго, былі вызначаны меры па ўзмацненні слабых звёнаў у сістэме сельскай абавязковай адукацыі.
На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні.