У Кітаі пройдзе 4100 мерапрыемстваў па папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны

2021-05-27 15:43:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі па ўсёй краіне ў анлайн і афлайн фармаце пройдзе больш за 4 100 мерапрыемстваў па папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, паведамілі ў чацвер у Міністэрстве культуры і турызму КНР.

У Кітаі было зацверджана 1 372 аб'екта, уключаных у спіс НКС нацыянальнага ўзроўню, а таксама акрэдытавана 3 068 спадчыннікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны нацыянальнага ўзроўню.

Мерапрыемствы прымеркаваны да святкавання Дня культурнай і прыроднай спадчыны ў гэтым годзе, якое адзначаецца 12 чэрвеня.

Пачынаючы з 2006 года кожную другую суботу чэрвеня ў Кітаі штогод адзначаецца Дзень культурнай спадчыны. У 2017 годзе ён быў перайменаваны ў Дзень культурнай і прыроднай спадчыны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ