Сі Цзіньпін павіншаваў удзельнікаў Сусветнага сімпозіума марксісцкіх палітычных партый
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 27 траўня даслаў віншавальны ліст удзельнікам Сусветнага сімпозіума марксісцкіх палітычных партый, у якім адзначыў, што Камуністычная партыя Кітая / КПК / гатова сумесна з марксісцкімі палітычнымі партыямі ўсяго свету садзейнічаць справе прагрэсу і пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.
Марксісцкая навука з'яўляецца магутнай прыладай думкі для пазнання і пераўтварэння свету, падкрэсліў Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК. Яна раскрывае законы развіцця чалавечага грамадства, паказвае шлях да вызвалення чалавецтва і садзейнічае прагрэсу чалавечай цывілізацыі, дадаў ён.
Адзначыўшы, што ў гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе заснавання КПК, Сі Цзіньпін паказаў, што марксізм стаў кіруючай ідэалогіяй кітайскай Кампартыі з дня яе заснавання.
Паводле яго слоў, з тых часоў КПК спалучае марксізм з рэаліямі Кітая і прасоўвае развіццё марксізму ў адпаведнасці з існуючым у Кітаі рэальным становішчам спраў, часам і грамадствам.
Марксізм выпраменьвае новую энергію і жыццёвую сілу ў Кітаі XXI стагоддзя, сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступае ў новую эпоху, а кітайская нацыя адпраўляецца ў новы паход да свайго вялікага адраджэння, падкрэсліў Сі Цзіньпін.
Ён таксама адзначыў агульныя для ўсяго чалавецтва выклікі і заклікаў марксісцкія палітычныя партыі ва ўсім свеце ўмацоўваць дыялог і абмены.
У заключэнне Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што ўдзельнікі сімпозіума змогуць аб'яднаць мудрасць, распаліць іскру думкі і накіраваць намаганні на дасягненне новага прагрэсу ў развіцці марксізму ў XXI стагоддзі.
Сімпозіум быў арганізаваны Аддзелам міжнародных сувязяў ЦК КПК.