Кампанія Tencent завяршыла працэдуру інвесціравання ў італьянскую платформу-стартап мабільных плацяжоў Satispay
Кітайскі тэхналагічны гігант Tencent у чацвер пацвердзіў, што кампанія завяршыла працэдуру інвесціравання ў памеры 15 млн еўра / 18,3 млн. долараў / у італьянскі стартап Satispay, які займаецца прадастаўленнем паслуг мабільных плацяжоў.
Працэдура па размяшчэнні інвестыцый была завершана пасля афіцыйнага дазволу, які ўрад Італіі даў у лютым бягучага года, паведамілі карэспандэнту Сіньхуа ў штаб-кватэры кампаніі ў Шэньчжэне.
Кампанія Tencent заявіла, што інвесціравала ў Satispay з улікам паспяховых паказчыкаў дзелавой дзейнасці Satispay і доўгатэрміновых перспектыў развіцця сферы мабільных плацяжоў у Еўропе.
У будучыні Tencent падтрымае Satispay у далейшым пашырэнні і кансалідацыі гаспадарчай дзейнасці ў Італіі, Люксембургу і Германіі, і будзе дапамагаць ёй расці хуткімі тэмпамі, дадалі ў Tencent.