У правінцыі Гуйчжоу пачаў работу першы кітайскі цэнтр даных кампаніі Apple

2021-05-28 14:41:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кампанія Apple на гэтым тыдні афіцыйна ўвяла ў эксплуатацыю ў правінцыі Гуйчжоу / Паўднёва-Заходні Кітай / свой першы кітайскі цэнтр даных. Пра гэта 27 траўня паведамілі мясцовыя ўлады.

Як паведаміў адміністрацыйны камітэт новага раёна Гуйань, новы цэнтр даных, сумесна там пабудаваны кампаніямі Apple Inc. і Guizhou-Cloud Big Data Industry Co., Ltd., пачаў функцыянаваць 25 мая.

У 2017 годзе Apple падпісала пагадненне з народным урадам правінцыі Гуйчжоу аб будаўніцтве свайго першага ў Кітаі цэнтра даных на тэрыторыі новага раёна Гуйань. Згодна з кантрактам, інвестыцыі ў праект складаюць 1 млрд долараў ЗША. Плануецца, што цэнтр даных будзе прадастаўляць хмарныя паслугі iCloud у мацерыковым Кітаі.

Як чакаецца, новы цэнтр даных падвысіць выгоду кітайскіх карыстальнікаў з пункту гледжання хуткасці доступу і надзейнасці абслугоўвання, а таксама павысіць агульную надзейнасць прадукцыі і сэрвісу кампаніі Apple на тэрыторыі мацерыковага Кітая.

Правінцыя Гуйчжоу стала лідарам індустрыі вялікіх даных у Кітаі, дзякуючы перавагам клімату, энергазабеспячэння і сеткавай інфраструктуры. Правінцыя ўжо прыцягнула шэраг галіновых гігантаў, такіх як Apple, Huawei, Tencent і Alibaba, якія размясцілі ў Гуйчжоу свае цэнтры хмарных вылічэнняў і вялікіх даных, а таксама рэгіянальныя штаб-кватэры.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ