Кітай і КНДР выказалі намер умацоўваць традыцыйнае сяброўства
Кітай і Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка будуць умацоўваць традыцыйную дружбу і садзейнічаць двухбаковым сувязям. Пра гэта было заяўлена падчас сустрэчы члена Дзяржсавета КНР, міністра замежных спраў Ван І з новым паслом КНДР у Кітаі Лі Рэн Намам. Сустрэча адбылася 27 траўня ў Пекіне.
Ван І вітаў уступленне новага амбасадара на пасаду і адзначыў, што Кітай гатовы разам з КНДР ажыццяўляць важныя дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх краін, працаваць на карысць двух народаў і ўносіць пазітыўны ўклад у забеспячэнне міру і стабільнасці ў рэгіёне.
Як адзначыў Ван І, Кітай гатовы падтрымліваць c КНДР стратэгічныя кантакты на высокім узроўні, актыўна прасоўваць практычнае супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама сумесна правесці мерапрыемствы ў рамках святкавання 60-й гадавіны падпісання Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж КНР і КНДР.
Паводле яго слоў, Кітай цвёрда падтрымлівае КНДР у развіцці нацыянальнай эканомікі і паляпшэнні жыцця людзей і мае намер працягваць аказваць КНДР пасільную дапамогу.
У сваю чаргу, Лі Рэн Нам заявіў, што КНДР разлічвае сумесна з Кітаем актыўна ўмацоўваць традыцыйнае сяброўства, садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву, падтрымліваць цесную згуртаванасць у працэсе сумеснага прасоўвання справы сацыялізму і будаваць непарушныя дружалюбныя адносіны паміж КНДР і Кітаем.
Акрамя таго, бакі абмяняліся думкамі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве і дамовіліся ўмацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва ў гэтым пытанні.