Кітай заклікаў ЗША неадкладна распачаць супрацоўніцтва з СААЗ па выяўленні крыніцы COVID-19

2021-05-28 14:43:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай 27 мая заклікаў ЗША рушыць услед яго прыкладу і, прытрымліваючыся навуковага падыходу, неадкладна пачаць супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) у галіне даследавання паходжання COVID-19.

Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на брыфінгу для прэсы, улічваючы, што Злучаныя Штаты ўвесь час патрабуюць ад Кітая ўдзелу ў комплексным, празрыстым і заснаваным на фактах міжнародным расследаванні, ЗША павінны самі ў поўнай меры адрэагаваць на заклапочанасць сусветнай супольнасці.

Ён зрабіў гэтую заяву, адказваючы на пытанне пра заклік прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна пачаць у Злучаных Штатах расследаванне паходжання COVID-19. Напярэдадні Дж. Байдэн даў амерыканскім спецслужбам 90 дзён на тое, каб яны паведамілі, ці мае вірус жывёльнае паходжанне ці ж ён стаў вынікам лабараторнага інцыдэнту. Акрамя таго, прэзідэнт ЗША заклікаў Кітай супрацоўнічаць з міжнароднымі расследаваннямі.

Як адзначыў Чжаа Ліцзянь, у дакладзе, апублікаваным па выніках сумеснага даследавання СААЗ і Кітая, былі прадстаўлены аўтарытэтныя, афіцыйныя і навуковыя высновы. У гэтым дакладзе было падкрэслена, што ўцечка віруса з кітайскай лабараторыі з'яўляецца "вельмі малаверагоднай".

Пры гэтым міжнародныя эксперты сумеснай групы на розных пляцоўках пазітыўна ацанілі адкрытую і празрыстую пазіцыю Кітая, дадаў дыпламат.

Тым не менш, некаторыя людзі ў ЗША, зусім не лічачыся з фактамі і навукай і ігнаруючы пытанні, якія тычацца пошуку крыніцы COVID-19 у іх уласнай краіне, а таксама іх трагічныя няўдачы ў барацьбе з пандэміяй, зноў заклікаюць да паўторнага расследавання ў дачыненні да Кітая, сказаў Чжаа Ліцзянь.

Па словах прадстаўніка МЗС КНР, гэта ў поўнай меры дэманструе, што ЗША ніколькі не турбуюць факты і праўда і што яны не зацікаўленыя ў сур'ёзным навуковым пошуку крыніцы COVID-19.

"Замест гэтага яны хочуць скарыстацца пандэміяй для таго, каб займацца палітычнымі маніпуляцыямі і перакладаць адказнасць на іншых", - сказаў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ