Мінкамерцыі КНР: Кітай і ЗША павінны забяспечыць рэалізацыю гандлёвага пагаднення

2021-05-28 14:45:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дамоўленасці па першай фазе гандлёвага пагаднення паміж Кітаем і ЗША выгадныя не толькі абодвум бакам дамоўленасці, але і ўсяму свету. Пра гэта 27 мая на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

«Бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні, ствараючы спрыяльную атмасферу і адпаведныя ўмовы для забеспячэння рэалізацыі пагаднення», - дадаў прадстаўнік міністэрства, адказваючы на просьбу пракаментаваць той факт, што паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША, Кітай з 7 траўня нарошчвае закупкі кукурузы ў Штатах. «Ці азначае гэта, што Кітай будзе і надалей працягваць актыўна садзейнічаць рэалізацыі першай фазы гандлёвай здзелкі?» - спыталі журналісты.

Нагадаем, што ў рамках першай фазы здзелкі Кітай прымае на сябе абавязацельствы на працягу двух гадоў нарасціць імпарт амерыканскіх тавараў на 200 млрд. дол. ЗША.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ