Навукова-практычная канферэнцыя "100-годдзе КПК і поспехі развіцця Кітая" прайшла ў Мінску
У сераду ў Мінску ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі прайшла навукова-практычная канферэнцыя "100-годдзе КПК і поспехі развіцця Кітая", прысвечаная 100-годдзю ўтварэння Камуністычнай партыі Кітая. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 50 вядомых людзей Беларусі: дыпламатаў, навукоўцаў, дэпутатаў беларускага парламента і дзеячаў грамадскіх арганізацый. Арганізатарамі навуковай канферэнцыі выступілі БелТС і пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь.