Кіраўнік МЗС Кітая правёў перамовы з ірландскім калегам
Міністр замежных спраў КНР Ван І правёў у нядзелю перамовы з міністрам замежных спраў, міністрам абароны Ірландыі Сайманам Ковэні ў г. Гуян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе Кітая.
Ван І сказаў, што развіццё кітайска-ірландскіх адносін заўсёды ажыццяўляецца ў здаровым і стабільным ключы, і яны становяцца ўсё больш сталымі. Абодва бакі могуць у поўнай меры выкарыстаць свае перавагі для ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 і падтрымання бесперабойнай і стабільнай работы вытворчых ланцужкоў, а таксама для садзейнічання паскоранаму аднаўленню сусветнай эканомікі.
Кітай надае вялікае значэнне ўнікальнай ролі і ўплыву Ірландыі ў міжнародных і рэгіянальных справах, сказаў Ван І, дадаўшы, што Ірландыя з'яўляецца стабільнай і ўстойлівай сілай у Еўрапейскім саюзе, і ёсць упэўненасць, што Ірландыя працягне адыгрываць пазітыўную ролю ў забеспячэнні здаровага і ўстойлівага развіцця адносінаў паміж Кітаем і ЕС.
Са свайго боку С. Ковэні заявіў, што Ірландыя з'яўляецца шчырым сябрам Кітая ў ЕС і гатовая быць надзейным партнёрам. Ірландскі бок спадзяецца на далейшае паляпшэнне і развіццё адносін паміж ЕС і Кітаем.