Хуткае ўмацаванне курсу юаня будзе няўстойлівым -- эксперт

2021-05-31 16:34:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Хуткае ўмацаванне курсу юаня не адпавядае ўнутранай і міжнароднай фінансава-эканамічнай сітуацыі і будзе няўстойлівым, заявіў у нядзелю карэспандэнту інфармагенцтва “Сіньхуа” прафесар Інстытута міжнароднага бізнесу Кітай-Еўропа, былы кіраўнік Дэпартамента статыстыкі Народнага банка Кітая Шэн Сунчэн.

Бягучае хуткае ўмацаванне курсу юаня ў адносінах да долара ЗША, магчыма, перавысіла чаканні, сказаў Шэн Сунчэн. Індэкс долара ЗША ўпаў на 2,2 адсотка за апошнія паўтара месяца, у той час як еўра ўмацавалася ў адносінах да долара на 2,3 адсотка, японская ена аслабла на 0,4 адсотка, а курс юаня ўмацаваўся на 2,9 адсотка, адзначыў Шэн Сунчэн.

Паводле яго прагнозу, хуткае ўмацаванне курсу юаня з'яўляецца няўстойлівым, бо эканоміка ЗША, як чакаецца, адновіцца ў другой палове года, і амерыканскі долар можа адпаведна ўмацавацца, у той час як звужэнне адсоткавага спрэда паміж Кітаем і ЗША можа аслабіць імпульс прытоку “гарачых” грошай. Між тым, умацаванне юаня не можа кампенсаваць рост коштаў на буйнааптовыя тавары, і яго нельга выкарыстоўваць у якасці інструмента, сказаў Шэн Сунчэн, адзначыўшы, што абменны курсу юаня -- кароткатэрміновая спекуляцыя.

Кітай заахвочвае доўгатэрміновыя капіталаўкладанні, і ў той жа час краіна павінна прадухіляць буйны прыток кароткатэрміновага капіталу, які можа штурхнуць уверх абменны курс юаня, аслабіць канкурэнтаздольнасць экспартных прадпрыемстваў, парушыць парадак фінансавага рынку і падарваць незалежную рэалізацыю грашова-крэдытнай палітыкі Кітая, сказаў Шэн Сунчэн. -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ