Сі Цзіньпін павіншаваў дзяцей Кітая з надыходзячым святам

2021-06-01 11:26:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адрасаваў дзецям краіны святочныя віншаванні з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей. Кітайскі лідар заявіў пра гэта, адказваючы 30 мая на ліст членаў Арганізацыі юных піянераў Кітая з пачатковай школы Сіньань ў правінцыі Цзянсу.

Школа заснаваная вядомым кітайскім педагогам Таа Сінчжы ў 1929 годзе. У кастрычніку 1935 года 14 вучняў школы сфарміравалі патрыятычную мастацкую трупу. На працягу 17 гадоў яны перамяшчаліся па Кітаю, распаўсюджваючы паслання партыі, тым самым уносячы ўклад у перамогу ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і Народна-вызваленчай вайне.

Сі Цзіньпін паказаў, што трупа з Сіньаня не пабаялася цяжкасцяў і выкарыстоўвала мастацтва ў якасці зброі, каб згуртаваць грамадскасць у імя барацьбы з японскай агрэсіяй і выратавання нацыі, дэманструючы на сваім прыкладзе дух патрыятызму і мэтанакіраванасць.

Ён заклікаў дзяцей прытрымлівацца прыкладу гераічнай мадэлі паводзін, старанна вучыцца і ўмацоўваць веру і прыхільнасць высокім маральным прынцыпам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ