Вакцынацыя кітайскіх грамадзян ад COVID-19 пачалася ў Беларусі
Вакцынацыя кітайскіх грамадзян ад COVID-19 пачалася ў Мінску. Прышчэпачная кампанія арганізавана на базе 33-й паліклінікі.
Усяго ў Мінску падлягаюць вакцынацыі 3699 грамадзян КНР, з іх 90% -- студэнты і 10% -- супрацоўнікі кампаній. Усім будзе выдадзена даведка пра вакцынацыю і сертыфікат.