Кітай дае дапамогу 274 тыс. дзяцей, якія засталіся без дзеючых апекуноў
Па стане на канец мая ў Кітаі 274 тыс. дзяцей, якія не маюць дзеючых апекуноў, былі ўключаныя ў праграму сацыяльнага забеспячэння, паведаміла ў панядзелак Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР.
Яны атрымліваюць сярэднемесячную дапамогу ў памеры 1206,6 юаня на чалавека, сказала прадстаўнік міністэрства.
Праграма сацыяльнага забеспячэння дзяцей, якія не маюць дзеючых апекуноў, была ўпершыню створана ў чэрвені 2019 года сумеснымі намаганнямі 12 структур.
Паводле афіцыйных даных, амаль 40% дзяцей, якія ўваходзяць у гэтую праграму, — гэта дзеці, у якіх адзін з бацькоў памёр, а другі прапаў без вестак, мае цяжкую форму інваліднасці або цяжка хворы. Амаль 30% з іх маюць абодвух бацькоў з цяжкай інваліднасцю, і больш за 8% — гэта дзеці, чые бацькі знаходзяцца ў турме. - Р -