На Тайване павінны ліквідаваць бар'еры для дастаўкі вакцын з мацерыка -- Канцылярыя па справах Тайваня Дзяржсавета КНР

2021-06-02 10:23:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Адміністрацыя Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі павінна прыслухацца да жадання грамадскасці вострава атрымаць бяспечныя вакцыны, паставіць на першае месца бяспеку жыцця і здароўя, а таксама дабрабыт тайваньскіх суайчыннікаў і як мага хутчэй ліквідаваць штучныя бар'еры для дастаўкі вакцын на Тайвань з мацерыка. Пра гэта заявіў 1 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі па справах Тайваня Ма Сяагуан.

Па словах Ма Сяагуана, пандэмія COVID-19 на Тайване працягвае распаўсюджвацца, жыхары вострава сутыкаюцца з ціскам на іх магчымасці справіцца з захворваннем. У апошні час некаторыя палітычныя партыі, гарады і паветы, арганізацыі і публічныя дзеячы на востраве адзін за адным заклікаюць зняць абмежаванні на ўвоз вакцын з мацерыка або закупіць вакцыны Pfizer / BioNTech.

Як паказваюць апытанні грамадскай думкі, праведзеныя на востраве, больш за 90 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі, што яны гатовыя зрабіць прышчэпку пры наяўнасці адпаведных стандартам вакцын, уключаючы вакцыны з мацерыка.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ