Кітай добрасумленна выканаў свае абавязкі падчас ратацыйнага старшынства ў СБ ААН -- МЗС

2021-06-02 10:33:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь прадставіў працу, праведзеную кітайскім бокам падчас ратацыйнага месячнага старшынства ў Савеце бяспекі ААН у траўні бягучага года. Паводле яго слоў, Кітай добрасумленна выконваў свае абавязкі і актыўна дзяліўся сваімі ідэямі, атрымаўшы высокую ацэнку дзяржаў-членаў СБ ААН.

Ван Вэньбінь сказаў, што ва ўмовах напружанай эпідэмічнай сітуацыі ў свеце, эскалацыі вострых рэгіянальных праблем і чарговага магутнага ўдару пандэміі па структуры міру і бяспекі на планеце Кітай праявіў ініцыятыву і наватарства, на аснове прынцыпаў аб'ектыўнасці, справядлівасці, эфектыўнасці, прагматызму, празрыстасці і адкрытасці сумленна выконваў абавязкі чарговага старшыні СБ ААН, адыгрываў канструктыўную ролю ў садзейнічанні ўмацаванню салідарнасці і супрацоўніцтва паміж членамі СБ ААН.

Ван Вэньбінь сказаў, што ў траўні СБ ААН правёў у агульнай складанасці 31 пасяджэнне. Кітай аказаў садзейнічанне членам Савета бяспекі або супрацоўнічаў з імі пры апублікаванні двух заяваў старшыні па пытаннях садзейнічання аднаўленню ў Афрыцы і забеспячэнню бяспекі міратворцаў; пры падрыхтоўцы заяваў старшыні для прэсы па Афганістане, Конга, спыненні агню ў зоне палесціна-ізраільскага канфлікту, Малі і выбарах у Самалі; пры правядзенні пяці ключавых мерапрыемстваў, прысвечаных падтрыманню мультылатэралізму, палесціна-ізраільскаму канфлікту, эканамічнаму аднаўленню ў Афрыцы, бяспецы міратворцаў і ўплыву новых тэхналогій.

У прыватнасці, міністр замежных спраў Ван І старшыняваў на трох пасяджэннях Савета бяспекі высокага ўзроўню. Кіраўнік МЗС КНР высунуў шэраг прапаноў у дачыненні да практыкі палітычнага ўрэгулявання рэгіянальных канфліктаў і дапамогі ў аднаўленні Афрыкі. Ініцыятывы Ван І атрымалі шырокую падтрымку, паспрыялі ўмацаванню адзінства Савета бяспекі, унеслі пазітыўны ўклад у сумесную працу па вырашэнні адпаведных пытанняў, а таксама атрымалі ўхвалу ад міжнароднай супольнасці.

Кітай спрыяе выкананню СБ ААН яго абавязкаў, прасоўвае працу, звязаную з выбарамі генеральнага сакратара ААН і арганізуе нефармальныя дыялогі паміж членамі Савета бяспекі і кандыдатамі на пасаду генеральнага сакратара. Кітай актыўна палепшыў метады працы СБ ААН, падвысіў яго эфектыўнасць і адкрытасць, ўважліва прыслухаўся да меркаванняў усіх бакоў і ўважліва азнаёміўся з заклапочанасцю некаторых краін. Кітай актыўна прасоўваў аднаўленне пасяджэнняў Савета бяспекі, зыходзячы з павагі да навукі і забеспячэння бяспекі, што таксама атрымала шырокую ўхвалу, адзначыў Ван Вэньбінь.

Паводле яго слоў, дзякуючы сумесным намаганням усіх членаў СБ у траўні пацвердзіў наступныя намеры: падтрымліваць міжнародную супольнасць ва ўмацаванні салідарнасці ў барацьбе з эпідэміяй; актыўна рэагаваць на гарачыя пытанні і надзвычайныя сітуацыі; дасягаць новага кансенсусу адносна такіх пытанняў, як бяспека міратворцаў і ўплыў новых тэхналогій; імкнуцца да новых станоўчых вынікаў у прасоўванні дзейнасці Савета бяспекі.

"Як пастаянны член СБ ААН, Кітай працягне актыўна ўдзельнічаць у яго працы і ўносіць яшчэ большы ўклад у падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі", -- дадаў спікер кітайскага МЗС.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ